top of page

Уславілі подзвіг вызваліцеляў роднай зямлі

  • Ганна РУДСКАЯ
  • 14 июл. 2016 г.
  • 1 мин. чтения

12 ліпеня ў Шчучыне прайшоў мітынг, прысвечаны Дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ужо 72 гады мы сустракаем ціхія світанкі і захады, на вуліцах не чуваць страшных стрэлаў і разрываў снарадаў. Шчучынцы радуюцца міру і спакою і шануюць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі свае жыцці за наш сённяшні шчаслівы дзень.

Па традыцыі ў гарадскім скверы каля брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан сабраліся прадстаўнікі раённай улады і працоўных калектываў, гараджане, школьнікі. Да ўдзельнікаў мітынгу звярнулася намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Г.С. Хвядзюк. Яна гаварыла аб тым, што толькі дзякуючы мужнасці, самаахвярнасці і гераізму салдат і афіцэраў, усяго беларускага народа нам удалося выстаяць і перамагчы. Ганна Станіславаўна нагадала аб тых зверствах, якія чынілі фашысты на шчучынскай зямлі. Яна заклікала заўсёды помніць, каму мы абавязаны мірным жыццём.

Пра цяжкія ваенныя гады і радасць перамогі гаварыў у сваім выступленні старшыня Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі Э.С. Дзікевіч. Ад імя моладзі звярнулася да прысутных першы сакратар райкама БРСМ Алена Богдзель.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання і ўсклалі кветкі да падножжа помніка. Побач з Вечным агнём валанцёры БРСМ устанавілі лампадкі. Памяць пра герояў, якія не пашкадавалі свайго жыцця, вызваляючы наш горад, раён, нашу любую Беларусь, будзе жыць вечна... Незасталіся ўбаку і навучэнцы СШ №1 г.Шчучына, уганаровай варце ля помніка стаялі актывісты БРПО гэтай навучальнай установы.


Comentarios


Избранные посты
Недавние посты
Архив
Поиск по тегам
Мы в соцсетях
  • Vkontakte Social Icon
  • Vkontakte Social Icon

БРСМ БРПО

© 2023 Сайт создан на Wix.com

bottom of page